Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы (КНРБ) распрацавала «Прадмову па былых беларускіх добраахвотніках на баку Украіны». Прадмова прынята чальцамі камісіі аднагалосна.

Дакумент каментуе прадстаўнік камісіі, беларускі экс-добраахвотнік батальёна “Волат” палка імя Каліноўскага Аляксандр Клачко:
– У дакуменце паказаны рэальны стан рэчаў, у якіх знаходзяцца беларускія добраахвотнікі – дзейныя і былыя. Пра кэйсы былых добраахвотнікаў, якія з’яўляюцца гуманітарнымі. Не вельмі прыемная карціна. Сістэмнай падтрымкі былых добраахвотнікаў наогул не існуе. Былыя добраахвотнікі патрабуюць такой жа падтрымкі, як і палітвязні. Але на першае месца трэба ставіць падтрымку тых, хто сёння ў акопах.
Па выніках ухвалення Прадмовы КР прыме афіцыйную Дэкларацыю пра былых беларускіх добраахвотніках. Дакумент такога ўзроўню ў далейшым будзе выкарыстоўвацца для прадастаўлення ў дзяржаўныя органы розных краін для паляпшэння становішча беларускіх добраахвотнікаў.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






