BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расследаванне па справе Мельнікавай перавялі на больш высокі ровень

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ровень, паведамляе RMF FM.

Дакументы з папярэднімі высновамі паліцыі аб знікненні беларускай актывісткі на больш высокі ўзровень накіравала Варшаўская акруговая пракуратура. Цяпер справу павінна ўзяць на сябе Нацыянальная пракуратура, таму што, на думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. Анлайн-сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка, а непасрэдна яе не бачылі вельмі даўно. Пазней стала вядома, што Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўразвязу 26 лютага. З рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, зніклі грошы.