Самалёт Іл-76 кампаніі “АбаканЭйр”, які 13 верасня вылецеў з аэрадрома “Орша”, прызямліўся сёння, 14 верасня, у сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР) горадзе Бангі. Як сцвярджае «Беларускі Гаюн», на борце знаходзіліся рэчы наймітаў расейскай ПВК «Вагнер».

На карысць таго, што на борце Іл-76, па сцвярджэнні “Беларускі Гаюн”, знаходзіліся рэчы вагнераўцаў, кажа той факт, што менавіта ЦАР з’яўляецца адной “з галоўных краін на афрыканскім кантыненце, дзе даўно (мінімум з 2018 г.) і да гэтай пары раскватараваны найміты ПВК «Вагнер».






