BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэйтынг Дональда Трампа ў ЗША працягвае расці

Паводле даных апытання NBC News, Дональд Трамп па-ранейшаму карыстаецца велізарнай папулярнасцю сярод амерыканцаў — нягледзячы на падзенне фондавага рынку. 47% лічаць, што ён добра выконвае сваю працу.

Гэта асабісты рэкорд 45-га і 47-га прэзідэнта: за ўвесь час знаходжання ў Белым доме ён ніколі не меў такога высокага роўню адабрэння, піша Bild.

Найбольшую падтрымку атрымала міграцыйная палітыка Трампа — 56% апытаных задаволены гэтым кірункам. 47% ухваляюць радыкальнае скарачэнне дзяржапарату.

41% падтрымліваюць палітыку прэзідэнта датычна НАТА і Украіны, з іншага боку 40% крытыкуюць яго за гэта.

Рэйтынгі палітыкаў дэмакратычнай партыі цяпер дасягнулі мінімуму.

Толькі 29% рэспандэнтаў лічаць, што Дэмакратычная партыя выказвае іх інтарэсы.

Асноўная праблема — дэфіцыт лідараў. Амаль траціна апытаных не можа назваць ніводнага дэмакрата, які мог бы стаць моцным кандыдатам у прэзідэнты.

Рэйтынг Камалы Харыс — усяго 9%, і больш пераканаўчых фігур у дэмакратаў пакуль не бачна.