BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэйтынг Макрона істотна вырас пасля заклікаў да дапамогі Украіне

Рэйтынг адабрэння прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона сярод грамадзян краіны вырас да самага высокага ўзроўню з чэрвеня. Гэта можа быць звязана з заклікамі лідара да Еўропы ўзмацніць падтрымку Украіны, піша Bloomberg.

Фота: Getty Images

Адзначаецца, што дадзеныя апытання, праведзенага Ifop для Ouest-France, гавораць аб тым, што рэйтынг адабрэння Макрона сярод французаў вырас да 31% у сакавіку. Гэта на сем пунктаў вышэй, чым у папярэднім месяцы, і амаль на ўзроўні, які быў незадоўга да леташніх пазачарговых парламенцкіх выбараў.

У агенцтве падкрэслілі, што меркаванне французаў аб прэзідэнце змянілася на фоне таго, як ён апынуўся ў цэнтры еўрапейскіх намаганняў па павелічэнні выдаткаў на абарону і аказанні падтрымкі Украіне ва ўмовах спынення падтрымкі з боку ЗША. Таксама прэзідэнт Францыі прапанаваў пачаць перамовы аб выкарыстанні патэнцыялу ядзернай зброі краіны для абароны саюзнікаў на кантыненце.

Паводле апытання, 53% рэспандэнтаў занепакоеныя вайной ва Украіне. Больш за тое, 84% французаў заявілі, што мір можа быць дасягнуты толькі пры ўдзеле Кіева ў перамовах.