BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Рэпрэсіі павінны спыніцца»

Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана паведаміў, што ў Беларусі адначасова з вызваленнем палітычных зняволеных працягваюць арышты іншых грамадзян.

«Беларусь: 32 палітычныя вязні вызваленыя, некаторыя з іх у крытычным стане здароўя. У той жа час рэжым працягвае арыштоўваць людзей паводле палітычных матываў. Рэпрэсіі павінны спыніцца. Еўразвяз заклікае вызваліць усіх палітвязняў», — напісаў Петэр Стана на сваёй старонцы на платформе X.

З 3 ліпеня ў Беларусі адбылося шэсць хваляў памілавання палітзняволеных — агулам на волю выйшлі 178 чалавек. За гэты ж час, паводле праваабарончага цэнтра «Вясна» супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 223 чалавекі.