BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэпрэсіі ў Беларусі не толькі не слабеюць, а нават узмацняюцца

Улады Беларусі не пайшлі на супрацу з міжнароднымі экспертамі, якія атрымалі мандат Савета па правах чалавека ААН для расследавання фактаў парушэння праў чалавека ў краіне.

Здымак ілюстрацыйны

Улады называюць яго контрпрадуктыўным і тупіковым. Аднак самі эксперты мяркуюць, што расследаванне ўсё ж дапаможа прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Тым больш, што рэпрэсіі ў Беларусі толькі пашыраюцца.

На 58-й сесіі Рады правоў чалавека ААН у Жэневе група незалежных экспертаў адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прэзентавала першы даклад пасля надання ёй усёабдымнага мандату. Старшыня групы Карына Маскаленка ў сваім выступе заявіла, што жорсткая рэакцыя ўладаў Беларусі на беспрэцэдэнтныя масавыя пратэсты 2020 года была праявай існай мадэлі кіравання.

Паводле эксперткі, пакуль у Беларусі адсутнічаюць дэмакратычныя інстытуты і незалежная судовая сістэма, захоўваецца ўспрыманне грамадзянскай супольнасці як пагрозы, а таксама існуе культура беспакаранасці, «рэпрэсіі і гвалт, верагодна, працягнуцца, прымушаючы ўсё больш беларусаў з’язджаць з краіны».

Беларускае Радыё Рацыя