BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэпрэсіі ў Беларусі – палітвязень Елісей Кузняцов

Палітвязня Елісея Кузняцова будуць трэці раз судзіць па крымінальнай справе. Пра гэта інфармуе ПЦ «Вясна». 21-гадовага хлопца ўжо двойчы судзілі.

У 2020 годзе прызначылі 2,5 гады «хатняй хіміі» паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пазней за нібыта «парушэнні» яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі. 17 снежня 2022 года Елісей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1. 23 траўня 2023 года стала вядома, што Елісея зноў паказальна заключылі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы. У жніўні мінулага года яго асудзілі да 2,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за тры сарваныя дзяржаўныя сцягі. Палітвязень адбывае тэрмін у барысаўскай калоніі № 14. Цяпер Елісея абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суд над ім распачнецца ў Барысаве 18 снежня. Справу будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч.