Генпракурор Беларусі Андрэй Швед звярнуўся ў Вярхоўны суд з заявай аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), які працуе ў Вільні, «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Эксперты адзначаюць, што гэта не толькі ўдар па студэнтах і выкладчыках, але і сімвал самаізаляцыі рэжыму ад еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава звяртае ўвагу, што падобнае рашэнне можа стаць небяспечным прэцэдэнтам:
– Гэта можа быць пачаткам большай кампаніі. Такіх універсітэтаў даволі шмат. Гэта такі сімвалічны для іх крок, таму што ЕГУ заўсёды быў сімвалам беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Рэжым заўважае, што шмат студэнтаў з’язджае, не толькі ў Еўразвяз, але і ў Расею. Яны спрабуюць усімі шляхамі пакінуць як мага больш студэнтаў у Беларусі. І гэта адзін з крокаў, які яны выкарыстоўваюць у сваёй палітыцы.
Маргарыта Ворыхава раіць студэнтам не афішыраваць публічна навучанне ў ЕГУ, асцярожна ставіцца да паездак у Беларусь, карыстацца еўрапейскімі рахункамі для аплаты і дбаць пра лічбавую бяспеку, а таксама загадзя абмяркоўваць магчымыя альтэрнатывы навучання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






