Падчас уведзенага ў Лельчыцкім раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ўкраінскія памежнікі не заўважаюць якіх-небудзь актыўных дзеянняў на мяжы.

Пра гэта ў каментары сайту “Зеркало” заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
“Інфармацыя аб увядзенні ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці Беларусі, якія мяжуюць з Украінай, рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі больш падобная на прыцягненне ўвагі. — каментуе Дземчанка. Паводле яго, украінскія памежнікі працягваюць умацоўваць і абараняць мяжу, каб не дапусціць ніякіх правакацый.
15 лютага ў Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пра ўвядзенне рэжыму КТА паведаміў Лельчыцкі райвыканкам са спасылкай на ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці. Насельніцтва раёна просяць захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.






