BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэжым Лукашэнкі могуць прыцягнуць да адказнасці за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей

Нягледзячы на тое, што Беларусь не далучылася да Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду (МКС), рэжым Аляксандра Лукашэнкі можа быць прыцягнуты да адказнасці за ўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый, калі ёсць доказы гэтага.

Здымак ілюстрацыйны

Пра гэта на прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх СМІ заявіў прэс-сакратар Міжнароднага крымінальнага суда Фадзі эль-Абдала, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Паводле прадстаўніка Міжнароднага крымінальнага суда, дэпартацыя дзяцей для МКС — гэта пытанне юрысдыкцыі ў дачыненні да канкрэтнага злачынства.

«Гаворка ідзе пра тое, што такія злачынствы маглі быць здзейсненыя на тэрыторыі Украіны. Гэта значыць, незалежна ад таго, вывезлі дзяцей у Расею ці куды-небудзь яшчэ, такія дзеянні могуць падпадаць пад юрысдыкцыю МКС, калі само выкраданне хаця б часткова было здзейсненае на тэрыторыі Украіны», — растлумачыў Фадзі эль-Абдала.