Рэжым Аляксандра Лукашэнкі «выкінулі» з камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі, у якой яго прадстаўнікі былі з 2010 года. Дэмакратычны рух атрымаў важную перамогу ў справе выціскання дыктатуры з міжнароднай арэны, лічыць Валерый Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, яе прадстаўнік па замежных справах.

«Для беларусаў рэжым Лукашэнкі асацыюецца з карупцыяй, падкантрольнымі судамі, беззаконнем на ўзроўні »часамі не да законаў«, – кажа Кавалеўскі. – Рэжым не процідзейнічае злачыннасці, ён яе памнажае і ёю карыстаецца. Але насуперак відавочнай рэальнасці дыктатура спрабавала абрацца ў камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі», дадаў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя






