BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

РФ нарошчвае групу войскаў на Куршчыне

Расейцы значна нарасцілі колькасць сваіх ваенных на Курскім напрамку. Цяпер іх там каля 45 тысяч. Пра гэта спікер аператыўна-тактычнай групоўкі “Поўнач” Вадзім Мыснік распавёў у эфіры тэлемарафона.

Фота: gur.gov.ua

“Калі казаць пра звесткі з адкрытых крыніц, то на пачатак правядзення Курскай аперацыі вораг утрымліваў на гэтым кірунку каля 11 тысяч вайскоўцаў. Цяпер, па розных ацэнках, – ад 30 да 45 тысяч. Мы бачым, што вынікі ёсць. Вораг спрабуе падцягнуць сілы, каб запаволіць наш наступ”, – сказаў ён.

Па словах спікера, расейцы павялічваюць інтэнсіўнасць абстрэлаў уласнай тэрыторыі, якая зараз знаходзіцца пад кантролем Украіны. Цяпер Куршчына пакутуе нават больш, чым украінскае памежжа.

“За мінулыя суткі вораг здзейсніў па тэрыторыі Чарнігаўскай і Сумскай вобласці 82 абстрэлу, а па раёне Курскай вобласці, які кантралюецца Сіламі абароны, 127 абстрэлаў, у прыватнасці выпусціў 37 кабаў”, – паведаміў ён.