BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

РФ працягвае здзяйсняць ваенныя злачынствы

Міжнароднай рэакцыі на ўчорашні прылёт у Кіеве чакае Украіна і ўкраінцы.

Мясцовыя жыхары моцна напужаныя дзеяннямі расейскіх войскаў на ўкраінскай зямлі, адзначыла ўкраінская журналістка, грамадская дзяячка Галіна Якушка:

– Шмат выбухаў у Кіеве, трапілі ў шпіталь. Побач з маім домам былі ўдары – гэта метро “Лук’янаўская”. Людзі напужаныя, але аб’ядноўваюцца і данацяць грошы на дапамогу пацярпелым.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне не сціхае амаль два з паловай гады. Расейцы працягваюць здзяйсняць ваенныя злачынствы на ўкраінскай зямлі.

Беларускае Радыё Рацыя