
Ілюстрацыйнае фота.
У ноч на аўторак, 20 жніўня, расейцы запусцілі па Украіне дзве балістычныя ракеты “Іскандэр-М/КН-23” з Варонежскай вобласці, крылатую ракету “Іскандэр-К” з Бранска, кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59 з Курскай і Запарожскай абласцей, а таксама 26 Сіламі Укріаны.
Украінскія вайскоўцы знішчылі 28 паветраных аб’ектаў праціўніка, паведаміў у Telegram камандуючы Паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнант Мікалай Алешчук.
Тым часам, віцэ-міністра абароны Украіны генерал Іван Гаўрылюк заявіў, што, паводле прагнозаў, да канца году Расея павялічыць колькасць сваіх сіл ва Ўкраіне з 600 да 800 тысяч вайскоўцаў.
Мінабароны ў Кіеве прагназуе, што колькасць мабілізаваных ва Украіне неўзабаве дасягне мільёна. – Цяпер іх колькасць складае каля 930 тысяч, а праз тыдзень перавысіць мільён, – сказаў Гаўрылюк. Аднак, на яго думку, цяперашні ўзровень мабілізацыі не адпавядае патрэбам арміі. — Мабілізаваны — яшчэ не вайсковец, таму што толькі праз тры-шэсць месяцаў ён ім стане, — падкрэсліў намеснік міністра абароны Украіны.