
Форум Касцюшкі ёсць моцным сігналам, што Беларусь у павестцы Еўрапейскага саюза. Таксама яна мае важнасць для міжнароднага роўню, — падкрэсліў дарадца маршалка Сената Малгажаты Кідавы-Блоньскай па справах польскай дыяспары Роберт Тышкевіч:
— Акрамя палякаў і беларусаў, у гэтай канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі Літвы, Швецыі і Украіны. Гэта пацвярджае, што існуе пагадненне паміж суседзямі Беларусі і важнай скандынаўскай краінай, з якой Польшча некалі распачынала праект Усходняга партнёрства. Гэты праект вельмі важны для ўсёй усходняй палітыкі Еўрапейскага звязу. Таму форум Касцюшкі дае вельмі моцны сігнал, што беларускае пытанне ў парадку дня Еўрапейскага звязу.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Форум Касцюшкі прайшоў у Гданьску 3 і 4 лютага з удзелам Старшыні Аб’яднанага часовага кабінета міністраў Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай, Міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча Радаславам Сікорскім, Міністрам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Кейстуцісам Будрысам, Міністрам па справах Еўрапейскага саюза Каралеўства Швецыя Джэсікай Розенкранц ды намеснікам міністра замежных спраў Украіны Аляксандрам Мішчанка.
Беларускае Радыё Рацыя