BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роберт Тышкевіч стаў каардынатарам па справах Палоніі і палякаў за мяжой

Fot. Hubert Pielas/Kancelaria Senatu

Маршалак Сенату Рэспублікі Польшча Малгажата Кідава-Блоньска прызначыла вядомага палітыка Роберта Тышкевіча на новаствораную пасаду каардынатара польскай дыяспары і палякаў замежжа. – Сенат зможа лепш клапаціцца пра польскую дыяспару і палякаў, якія жывуць за мяжой, і выдзяляць сродкі на іх падтрымку – сказала маршалак Малгажата Кідава-Блоньска.

У панядзелак, 11 сакавіка, была заснаваная пасада каардынатара па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой, якая канчаткова замяніла існаваўшы з 2019 года офіс Урадавага ўпаўнаважанага па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой. Каардынатарам быў Роберт Тышкевіч з Беластоку, які быў дэпутатам Сэйму 5, 6, 7, 8 і 9 скліканняў, старшынём камісіі па замежных справах (2011-2015). У 2023 годзе ён не быў абраны ў Сейм на наступны тэрмін, але пасля выбараў стаў дарадцам старшыні Сената па справах польскай дыяспары, а затым каардынатарам па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа.

– Галоўным крытэрам для прадастаўлення сродкаў будзе ацэна зместу працы, – сказала маршалак Сената. Таму каардынатарам па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа прызначаны Роберт Тышкевіч, які, між іншым, будзе каардынаваць дзейнасць, звязаную з выкананнем грамадскіх заданняў у галіне апекі над польскай дыяспарай і палякамі за мяжой, кантраляваць працу Кансультатыўнай рады Палоніі пры Старшыні Сената і іншых суб’ектаў, якія выконваюць такія задачы па даручэнні Старшыні Сената, а таксама рыхтаваць прапановы дзеянняў і ініцыятыў на карысць польскай дыяспары і палякаў замежжа.

Беларускае Радыё Рацыя