BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роўна тры гады з пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны

Роўна тры гады таму, 24 лютага 2022 года, Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны. Ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны ўчыняліся з тэрыторыі Расеі, з Крыму, з акваторыі Чорнага мора і з тэрыторыі Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны

З тэрыторыі Беларусі расейскія войскі ўчынялі таксама і сухапутны напад на Украіну. Менавіта з Гомельскай вобласці расейскія войскі рушылі на захоп Кіева.

Паводле дадзеных NATO, у беларуска-расейскіх вучэннях «Саюзная рашучасць» у лютым 2022 года ўдзельнічала каля 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў. 24 лютага тры гады таму гэтая групоўка напала на Украіну з поўначы.

Зараз пад расейскай акупацыяй знаходзіцца 11% тэрыторыі Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя