BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ровень аховы Ціханоўскай павінен застацца ранейшым”

Ровень аховы беларускага дэмакратычнага лідара, як абранага прэзідэнта, павінен застацца ў ранейшым, бо “рэжым у Беларусі ніяк не змяніўся”. Такое меркаванне выказаў на ютуб-канале “Обычное утро” 16 кастрычніка дэпутат, віцэ-старшыня Камітэта па еўрапейскіх справах Сейма Літвы Томас Тамілінас.

Святлана Ціханоўская

Паводле Тамілінаса, беларускія арганізацыі прыцягваюць у яго краіну “дзясяткі мільёнаў еўра з еўрапейскага бюджэту, з бюджэту іншых краін, з бюджэту ЗША раней прыцягвалі”, але “гэтага ніхто асабліва не ведае”. Пры гэтым, як падкрэсліў дэпутат Сейма, усё фінансаванне “абсалютна празрыста” і выгадна краіне.

7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў літоўскай сталіцы. Афіцыйная прычына — рэвізія роўню пагроз. Гэтае рашэнне рэзка раскрытыкавалі Тамілінас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала рашэнне не тэхнічным, а палітычным.