У нашым эфіры пабывала гісторык і палітолаг, дацэнт Роза Турарбекава, адмыслоўца ў міжнародных справах.

РР: Адбыліся сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным. У асноўным там размаўлялі пра інтэграцыйныя працэсы, на 2024-2026 акрэслілі асноўныя кірункі інтэграцыі Беларусі і Расеі. Што вынікае з гэтых сустрэчаў і галоўных заяваў?
– Я думаю, што гэта насамрэч было запланаванае мерапрыемства. Пытанне заключаецца ў тым, які змест наступных дарожных карт, якія падпісалі Пуцін і Лукашэнка. Насамрэч іх змест невядомы. Усё, што мы ведаем, мы ведаем толькі з заяваў, дакументы не апублікаваныя, ёсць толькі пералік дакументаў, якія яны падпісалі. Я лічу асноўным дакументам другі дакумент, які, уласна, і ёсць дарожнай картай. Афіцыйная назва ў дарожных карт – «Саюзныя праграмы». Саюзныя праграмы пакуюцца ў так званыя кірункі развіцця.
– «Накірунак рэалізацыі дамовы аб саюзнай дзяржаве», так афіцыйна называецца гэты вялікі дакумент, у рамках якога павінны быць выкладзеныя дарожныя карты. Што гэта за 11 напрамкаў? Якія гэтыя дарожныя карты? На жаль, пакуль яшчэ дакумента я не бачыла. Ён, па-мойму, яшчэ не быў апублікаваны. З заяваў, што мы з вамі можам сёння сказаць? Па-першае, стварэнне адзінага рынку газу адкладаецца, наколькі я зразумела, яны ні пра што не дамовіліся.
– Тое ж самае, што тычыцца, па-мойму, энергетычнага рынку. Гэта значыць не толькі гаворка ідзе аб газавым рынку ці рынку нафты і нафтапрадуктаў, але яшчэ і гаворка ішла аб стварэнні адзінага энергетычнага рынку, гэта значыць там, дзе электраэнергія прадаецца па адзіных або ўніфікаваных правілах. Гэтая справа адкладаецца. У асноўным упор быў зроблены на інтэграцыю ў сферы прапаганды, ідэалогіі. Вы бачыце, зараз вельмі актыўна абмяркоўваюцца пытанні напісання сумесных падручнікаў.
РР: Так, пра гэта я бы хацеў яшчэ асобна пагаварыць, паколькі гэта цікавая тэма. Сапраўды, вельмі разумна называецца гэты дакумент «асноўныя кірункі рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы на 2024-2026 гады». Гэтая канцэпцыя, што грамадству нічога не вядома што ў гэтых дакументах напісана, гэта звычайная справа ці кіраўнікі Расеі і Беларусі выкарыстоўваюць гэта?
– Не, з аднаго боку асэнсавана і свядома хаваўся змест перамоваў. Гэты дакумент не з’яўляецца першым такім чынам. Гэта другі ў такім родзе дакумент. Першы ў такім родзе дакумент, вось гэтыя асноўныя напрамкі, былі падпісаныя 4 лістапада 2021 года. Гэта і былі дарожныя карты насамрэч. Чаму няма зместу? Тады яны былі апублікаваныя адразу. Я маю на ўвазе ў лістападзе. І сліў быў загадзя арганізаваны ў расейскіх СМІ. Нават, па-мойму, на сайце ўрада зʼявіўся дакумент, дзе пералічаныя былі гэтыя дарожныя карты, іх асноўны змест.
– Але на гэты раз сітуацыя крыху іншая. Чаму? Таму што, наколькі я зразумела, цягам гэтых двух дзён, пакуль Лукашэнка быў з Пуціным, да афіцыйнага паседжання Вышэйшай Дзяржрады Саюзнай Дзяржавы, яны якраз удакладнялі, што менавіта яны будуць падпісваць, што будзе пакладзена на стол Вышэйшай Дзяржрады, а што не будзе пакладзена на стол. І па ўсёй верагоднасці, шэраг дакументаў так і не быў пакладзены на стол, наколькі я разумею. З таго, што я магу вам зараз сказаць, з афіцыйных заяў- сапраўды не атрымалася ў іх па газе, па нафце, і па электраэнергіі.
– Гэта азначае, што і ў адказ, напрыклад, магчыма не ўдалося падпісаць дакумент па прамых падатках.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






