BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роза Турарбекава: Інтэграцыя з Расеяй нясе пагрозу энергааўтаноміі і нацыянальнай бяспецы Беларусі

22 снежня вядомая беларуская палітолаг і даследчыца Роза Турарбекава прадставіла вынікі свайго даследавання, прысвечанага актуальным геапалітычным працэсам паміж Беларуссю і Расеяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Даследаванне паказала асноўныя тэндэнцыі інтэграцыі Беларусі і Расеі, для якіх характэрны пастаянны рост залежнасці беларускай дзяржавы ад расейскіх структур.

Роза Турарбекава

Кажа Роза Турарбекава:

– Інтэграцыя працягвае ўглыбляцца. Працэс росту залежнасці паскорыўся. Пагрозу суверэнітэту ўяўляе развіццё працэсаў у падаткавай і прамысловай сферах. Больш інтэнсіўна развіваецца інтэграцыя ў ваенна-прамысловай сферы, гэта пагражае знішчэнню аўтаномнай сістэмы электраэнергетыкі. Ніякага руху ў вырашэнні праблем сацыяльна-працоўнага характару не назіраецца.

Экспертка адзначае, што нават ва ўмовах паглыблення інтэграцыі з Расеяй еўрапейскія партнёры, у тым ліку Польшча, могуць падтрымліваць аўтаномныя культурныя і адукацыйныя сувязі з Беларуссю. Гэта можа ўключаць культурныя абмены, адукацыйныя праекты і праграмы з выкарыстаннем беларускай мовы. Такія меры дапамогуць падтрымліваць нацыянальны суверэнітэт на культурным і адукацыйным узроўні, нягледзячы на эканамічную і палітычную залежнасць ад Расеі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя