
14 чэрвеня ў Беларускім доме ў Варшаве адбылося чарговае паседжанне Замежнага Сойма Руха Салідарнасці “Разам”.
З дакладамі “Аб палітычнай сітуацыі” выступілі Зміцер Лупач і Вячаслаў Сіўчык.
Па выніках абмеркавання дакладаў была прынята Заява “ІГНАРАВАННЕ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЦЮ ЛУКАШЭНКАЎСКАГА ТЭРОРА СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ МОЖА ПРЫВЕСЦІ ДА ІІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ”, Зварот да кіраўніцтва Сейму і кіраўнікоў фракцый Сейму Рэспублікі Польшча, а таксама створана рабочая група па ўсталяванні ў Варшаве мемарыяльнага знака памяці ахвяраў беларускага народа ад палітычнага тэрора.
На паседжанні пачалося фармаванне кіраўніцтва Замежнага Сойма Руха Салідарнасці “Разам”. Аднагалосна былі абраныя чатыры віцэ-маршалкі: Ірэна Бярнацкая, Зміцер Лупач, Аліса Осіпава, Вячаслаў Сіўчык.
У розным прагучала абвестка аб правядзенні 13 ліпеня 2025 вечара памяці беларускага героя, эстонскага грамадзяніна Міколы Ільіна, які загінуў на Данбасе пяць год таму.
У паседжанні ў Варшаве прынялі ўдзел 20 чалавек, па відэасувязі падлучыліся сем чалавек.
Прэс-група Руха Салідарнасці “Разам”
фота з фэйсбуку Алены Талстой