18 кастрычніка 2025 г. ў Беларускім доме ў Варшаве адбылося чарговае паседжанне Замежнага Сойма Руха Салідарнасці “Разам”. У парадку дня паседжання было толькі адно пытанне: “Беларуска-польскія ўзаемадачыненні. Рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі.”.
Прагучалі даклады Змітра Лупача і Вячаслава Сіўчыка. Па выніку абмеркавання былі прынятыя: Заява “Рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі – вяртанне да сталінскага тэрору”, і Адкрыты ліст Прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму. На паседжанні па ініцыятыве сябраў Сойма дадаткова было разгледжана пытанне аб лідарах беларускай апазіцыі. Было прынята рашэнне, што ў сённяшніх умовах адзіным лідарам беларускай апазіцыі з’яўляецца Мікалай Статкевіч, – пры гэтым была адзначана мужнасць і іншых лідараў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, – Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Анджэя Пачобута, і ўсіх беларускіх палітвязняў, якія дзясяткі гадоў таксама змагаюцца за Незалежнасць, дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.
У паседжанні ўзялі ўдзел 15 сябраў у Варшаве і 8 – анлайн па відэасувязі.
Прэс-група Руха Салідарнасці “Разам”






