BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Румынія, прэзідэнцкія выбары і не той пераможца?

              Румыны галасавалі супраць таго, што трэба?

Найвышэйшага выніку ў першым туры выбараў  тыдзень таму нечакана дасягнуў правы кандыдат Кэлін Джарджэску, які хаця малапазнавальны, але правёў эфектыўную кампанію, перш за ўсё  ў сацыяльных сетках.

© AP Photo / Vadim Ghirda

Другое месца заняла Элені Ласконі – старшыня правацэнтрысцкага Саюза выратавання Румыніі (USR).

І яны мелі сустрэцца ў другім туры менавіта цяпер.

Поспех Джарджэску сапраўды быў у значнай ступені заснаваны на паведамленнях, апублікаваных у сацыяльных сетках, што было расцэнена як «арганізаваная маніпуляцыя» з-за межаў Румыніі.

Канстытуцыйны суд Румыніі прызнаў несапраўдным першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Ці таму што ў іх перамог прарасейскі палітык Кэлін Джарджэску?

Хаця ў панядзелак ( 02.12) тая ж установа прызнала галасаванне сапраўдным, у пятніцу ( 06.12) яно вынесла іншае рашэнне на падставе новых запытаў аб прызнанні выбараў несапраўднымі. Дзеючы дагэтуль прэзідэнт Клаўс Ёханіс, які заканчвае свой тэрмін, абвясціў, што застанецца на сваёй пасадзе да абрання новага прэзідэнта.

 Тэрмін паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта Клаўса Ёханіса заканчваецца 21 снежня.

У сувязі з новым рашэннем Канстытуцыйнага суда ўвесь працэс, звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі ў Румыніі, пачнецца спачатку. Гэта азначае, што запланаваны на нядзелю (08.12) другі тур не адбудзецца, хоць за мяжой галасаванне ўжо ідзе. Во як!

 Рашэнне суда

Суддзі аднагалосна вырашылі адмяніць першы раунд на экстраным пасяджэнні пасля таго, як іх установа атрымала вялікую колькасць новых заявак. Дакументы тычыліся матэрыялаў, рассакрэчаных Вышэйшым саветам нацыянальнай абароны. 

Яны паказваюць, што кампанія прарасейскага кандыдата Кэліна Джарджэску грунтавалася на «арганізаванай маніпуляцыі» з-за межаў Румыніі.

У заяве Канстытуцыйнага суда гаворыцца, што яго рашэнне з’яўляецца «канчатковым і агульнаабавязковым», і яно было апублікавана ў Афіцыйным маніторынгу Румыніі. Установа спаслалася на арт. 146f Канстытуцыі Румыніі, згодна з якім яна адказвае за «выкананне працэдуры абрання прэзідэнта і зацвярджэнне вынікаў галасавання».

Кэлін Джарджэску: Рашэнне Канстытуцыйнага суда з’яўляецца афіцыйным пераваротам

У гэты дзень румынская дзяржава растаптала дэмакратыю. Рашэнне Канстытуцыйнага суда з’яўляецца па сутнасці афіцыйным пераваротам. Краіна знаходзіцца ў медыцынскай коме. Разам з народам мы рабілі тое, што казалі: пісалі гісторыю. Прыйшоў час паказаць, што мы смелая нацыя. Дэмакратыя падвяргаецца нападу, – сказаў Джарджэску.

Карумпаваная сістэма заключыла здзелку з д’яблам. У мяне ёсць толькі адзін дагавор – з румынскім народам і з Богам, – абвясціў пераможца першага тура.

Выбары прызнаныя несапраўднымі, нягледзячы на ​​адсутнасць доказаў фальсіфікацыі.

Джарджэску падчас выбарчай кампаніі абяцаў, што Румынія спыніць падтрымку Ўкраіны. Яго трыумф быў нечаканасцю, таму што краіна, якую ён хоча ўзначаліць, належыць да Еўразвяза і NATO. Перамогу лічылі магчымай таму, што ў інтэрнэце, асабліва ў сацыяльных сетках, з’явілася шмат маніпуляваных матэрыялаў.

Фота: antikor.info

Канкурэнткай Джорджэску ў другой туры мела  быць Алена Ласконі.

 Правацэнтрысцкі палітык Алена Ласконі асудзіла рашэнне Канстытуцыйнага суда. На яе думку, галасаванне павінна прайсці нармальна, каб паважаць «волю румынскага народа».

Ці будуць новыя выбары

Выбарчы працэс поўнасцю будзе праводзіцца з нуля, урад прызначыць новую дату выбараў і каляндар правядзення неабходных дзеянняў.

У Румыніі прэзідэнт абіраецца наўпрост на пяцігадовы тэрмін з магчымасцю аднаго пераабрання. Выбарчая сістэма заснавана на двух турах. Калі ні адзін кандыдат не набярэ больш за 50% галасоў у першым туры, другі тур арганізуецца паміж двума кандыдатамі з найлепшым вынікам.

Аднак у дэмакратчнай Еўропе, дакладней Еўразвязе гэта не першы выпадак «Маніпуляцыі» пры выбарах.

Далёка не шукаючы ў пачатку траўня 2020 года меліся адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Польшчы.

Меліся, але не адбыліся. Цяпер за гэтыя маніпуляцыі пры гэтак званых « выбарах у канвертах» ідзе расследыванне ў следчых камісіях сеймавых камісіях. Дзяржаўны бюджэт тады патраціў дзясяткі мільёнаў злотых на выбары, якія не адбыліся, але як кажуць жорны справядлівасці мелюць марудна, але мелюць».

Мабыць і ў дачыненні да брацкай Румыніі некалі даведаемся, што і чаму сталася ў пачатку снежня 2024 года.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя