Супольнае пасяджэнне ўрадаў Польшчы і Украіны пройдзе ў канцы сакавіка. Пра гэта паведаміў пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч у студыі польскага прэсавага агенцтва РАР.

Пасол адзначыў, што ў канцы сакавіка ў Варшаву прыедзе ўкраінскі прэм’ер Дзяніс Шмыгаль, і ў гэтыя ж тэрміны пройдзе супольнае пасяджэнне ўрадаў.
“Гэта вельмі важны фармат для нашых кантактаў. Таксама ёсць вельмі шмат канкрэтных планаў у галіне эканамічнага супрацоўніцтва, ваеннай прамысловасці і ў сферы бяспекі”, – адзначыў Васіль Зварыч.
Польскі прэм’ер Дональд Туск яшчэ ў канцы студзеня пасля сустрэчы з украінскім прэм’ерам у Кіеве заявіў, што рыхтуюцца міжнародныя кансультацыі, якія пройдуць у Варшаве ў канцы сакавіка.






