Слуханні кандыдатаў на пасаду пройдуць у рамках агульнага пасяджэння 23 верасня, галасаванне — 23–24 верасня. Вынікі выбараў будуць абвешчаныя 24 верасня. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай Рады.

Як вядома, з сярэдзіны лета 2024 года да канца вясны 2025-га ў КР быў адзін віцэ-спікер — сябра фракцыі “Еўрапейскі выбар” Станіслава Гліннік. 21 траўня палітычная структура абрала другога віцэ-спікера — лідара фракцыі “Моладзевы наступ” Лізавету Пракопчык. Сёлета ў жніўні Гліннік склала паўнамоцтвы, з таго часу адна з дзвюх пазіцый віцэ-спікера застаецца вакантнай.
Нагадаем, пазіцыя кіраўніка КР заставалася вакантнай пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай. Пасля адмовы Гліннік пераняць паўнамоцтвы спікерам КР, быў абраны Арцём Брухан.






