BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыга заклікала працягнуць ціск на Менск

Рыга – Менск. Пра неабходнасць працягнуць міжнародны ціск на беларускі рэжым для вызвалення ўсіх палітвязняў заявіла міністра замежных спраў Латвіі Байба Бражэ на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Перамовы адбыліся ў Рызе падчас двухдзённага візіту беларускага дэмакратычнага лідара ў Латвію. 

Сваю пазіцыю Бражэ выказала ў сувязі з вызваленнем першых палітвязняў. Сёння, 5 ліпеня, Ціханоўская возьме ўдзел у дыялогавым фестывалі LAMPA. Разам з парламенцкім сакратаром МЗС Латвіі Дацэ Мелбардэ яна выступіць на дыскусіі “Балтыйскія краіны і чацвёртая сястра”. Тэма — нацыянальная ідэнтычнасць і палітычны выбар.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: flickr.com/latvianmfa