BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыгор Астапеня: Большасць беларусаў нязменна супраць вайны Расеі ва Укране і не жадае ўдзелу ў ёй для краіны

Большасць беларусаў нязменна супраць вайны Расеі ва Укране і не жадае ўдзелу ў ёй для краіны. “Цэнтр новых ідэй” правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання на тэму “Погляды беларусаў на вайну і ўплыў фактару страху”. І хаця беларусы падзелены ў сваім стаўленні да вайны, асноўную тэндэнцыю ў грамадстве адзначыў дырэктар “Беларускай ініцыятывы” ў Chatham House Рыгор Астапеня:

Па-сутнасці, вайна, канешне, паўплывала на беларускае грамадства. Але немагчыма сказаць, што яна вельмі моцна змяніла палітычныя погляды. Глядзім як беларусы ставяцца да Расеі, ці да Украіны, то, безумоўна, стаўленне пагоршылася. Беларусы сталі менш верыць адначасова і уўсаюз з Расеяй, і ў Еўразвяз.

Наколькі спрацоўвае ў беларускім грамадства фактар страху пры апытаннях пра вайну распавяла даследчыца, дактарантка Карлавага Універсітэта ў Чэхіі Лізавета Каўцяк:

– Большая частка людзей выступаюць за нейтралітэт Беларусі і мірнае вырашэнне ваеннага канфлікту, спыненне ваенных дзеянняў. Людзі адчуваюць блізкасць як з Украінай, так і з Расеяй, і часта з-за гэтага цяжка абраць канкрэтны бок. Вельмі важна адзначыць, што гэтыя тэмы выдалены не толькі з публічнага дыскурса і кантралююцца, але і паўпублічнага. То бок, людзі баяцца абмяркоўваюць і тэму палітыкі, і вайны.

Паводле вынікаў даследавання, схільныя падтрымліваць дзеянні расейцаў ва Украіне – гэта асобы, старэйшыя за 55 гадоў з рэгіёнаў, якія маюць сярэднюю адукацыю. Тыя, хто супраць дзеянняў Расеі, часцей жывуць у Менску і маюць вышэйшую адукацыю.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя