BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рымашэўскі: Прысуд Хаменку – падстава для новых санкцый ЕЗ

4 сакавіка ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі прайшоў форум палітычных партый «8+100», які сабраў поўную залу ўдзельнікаў і стаў пляцоўкай для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі.

Сярод абмеркаваных праблем – працяг рэпрэсій у Беларусі, прыкладам чаго стаў прысуд Алегу Хаменку. Гэта адна з падстаў для магчымых новых санкцый у бок Беларусі, у чым упэўнены ўдзельнік форуму, беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі:

– Гэта ўжо не першая атака на незалежнага журналіста, і тое, што яны гэта робяць, падкрэслівае, як яны баяцца незалежных медыя. Ціск з боку Еўрапейскага звязу павінен быць узмоцнены. Лукашэнка павінен быць пастаўлены перад выбарам: або ён вызваляе ўсіх палітвязняў і спыняе палітычныя рэпрэсіі, або будуць новыя санкцыі, прычым не сімвалічныя, не тыя санкцыі, якія б’юць супраць беларусаў.

Адначасова Віталь Рымашэўскі адзначыў, што форум адкрывае магчымасці для новых практычных крокаў у супрацоўніцтве з ЕЗ:

І мая асабістая пазіцыя ў тым, шмат пра гэта тут казалі, што Еўрапейскаму звязу трэба мяняць стратэгію ў дачыненні да Беларусі. Трэба, канешне, пачынаць перамоўны трэк, вучыцца жорскім перамовам, як гэта робіць Трамп, ставіць можа больш амбітныя мэты. Трэба адмяняць неэфектыўныя санкцыі, якія дзейнічаюць не супраць Лукашэнкі, а супраць беларусаў. І патрэбна патрымка радыёвяшчання на Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел еўрапейскія і беларускія палітыкі, прадстаўнікі Еўрапейскага парламента, а таксама былыя палітвязні і лідары дэмакратычных сіл. Еўрапейскія палітыкі падтрымалі суверэнітэт Беларусі і заклікалі да далейшага ўмацавання дэмакратычных інстытутаў, што дазволіць у будучыні разглядаць змякчэнне санкцый толькі пасля сапраўдных пераменаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Офіса Ціханоўскай.