BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыжанкоў сустрэўся ў Нью-Ёрку з міністрам замежных спраў Венгрыі

Міністр замежных спраў Беларусі ў рамках Генасамблеі ААН сустрэўся з міністрам замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта. Абмяркоўваліся «праекты ў непадсанкцыйных галінах», сітуацыя ва Украіне, энергетыка, сельская гаспадарка і спорт, паведамляе МЗС Беларусі.

«Петэр Сіярта пацвердзіў прынцыповую пазіцыю Венгрыі аб недапушчальнасці дыскрымінацыі спартсменаў па палітычных матывах і выкарыстання спорту ў палітычных мэтах. Бакі таксама канстатавалі супадзенне пазіцый аб контрпрадуктыўнасці незаконных санкцый, якія накладаюцца Захадам на шэраг дзяржаў свету», — распавялі ў Міністэрстве замежных спраў.

Акрамя таго, Рыжанкоў сустрэўся з міністрамі замежных спраў ААЭ, Нікарагуа, Узбекістана, дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам П’етра Паралінам, а таксама прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Мір’янай Спалярыч-Эгер.

Беларускае Радыё Рацыя