Камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у Збройных сілах Украіны Андрэй Кушняроў пракаментаваў нядаўнія высновы латвійскай выведкі адносна магчымай ролі Беларусі ў канфлікце з краінамі Балтыі.

Паводле яго, сцвярджэнні пра цесную інтэграцыю беларускіх і расейскіх узброеных сіл маюць пад сабой рэальныя падставы, аднак гэта не азначае непазбежнасці наступальных дзеянняў з тэрыторыі Беларусі:
-Станам на сённяшні дзень, наўрад ці войскі Беларусі гатовыя перайсці ў наступ. Гэта вельмі складаная аперацыя нават для ўкраінскіх войскаў, або расейскіх. Інтэграцыя даволі глыбокая, Беларусь уваходзіць у адзін вайсковы альянс з Расеяй – АДКБ.
Раней у дакладзе латвійскіх спецслужбаў адзначалася, што ў выпадку канфлікту ў рэгіёне войскі Беларусі могуць дзейнічаць у інтарэсах Расеі, у тым ліку выконваючы дапаможныя задачы. У той жа час падкрэсліваецца, што Узброеныя сілы Беларусі ў першую чаргу арыентаваныя на абарону ўласнай тэрыторыі, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотных сістэм.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






