BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сахашчык заявіў аб выхадзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета

Валерый Сахашчык напярэдадні канферэнцыі Новай Беларусі заявіў аб выхадзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета. Відэазварот з’явіўся ў яго тэлеграм-канале.

Фота: currenttime.tv

Гэта ўжо другі прадстаўнік АПК, які пакінуў кабінет за апошні час. Раней гэта зрабіў Валерый Кавалеўскі.

У сваім звароце Сахашчык адзначыў, што ў 2022 годзе з энтузіязмам увайшоў у склад АПК. Аднак яго чаканні не апраўдаліся. Паводле яго слоў, нядаўна ён прапанаваў Святлане Ціханоўскай змяніць падыходы да працы кабінета. Была прызначаная сустрэча, аднак яна не адбылася, бо нібыта “падкантрольныя” Ціханаўскім СМІ пачалі дыскрэдытаваць Сахашчыка. У выніку ён прыняў рашэнне пакінуць кабінет.

Сахашчык паведаміў, што рашыў засяродзіцца на развіцці свайго бізнэсу, дапамозе беларусам і развіцці канцэпцыі нацыянальнага прымірэння.