23-га студзеня ў Кіеве прайшоў першы Дыялог з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне ў фарматах анлайн і афлайн.

Кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Шаціліна адзначыла, што сустрэча стала важным крокам у ўмацаванні сувязяў паміж беларускімі супольнасцямі за мяжой і дзяржаўнымі інстытутамі Украіны:
– Чым місія мае займацца ва Украіне і што яна зараз робіць. Намацалі пэўныя праекты, паспрабуем аформіць і даць ім палітычную падтрымку.

Асобна Шаціліна каментуе сустрэчу Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Вільні:
– Я бачу, што гэта дужа сімвалічна, і гэта для мяне дае аптымізм адносна таго, што ўкраінская ўлада пабачыла работу, якую мы праводзім. Яна не публічная. І гэта магчымасць паглыбіць і пашырыць нашую ўзаемадзейнасць з украінскімі ўладамі.
Такія сустрэчы і дыялогі такога фармату, падкрэсліла Шаціліна, павінны быць рэгулярнымі, каб сумеснымі сіламі прасоўваць беларускую дэмакратычную будучыню і ўмацоўваць сувязі з украінскімі партнёрамі.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.






