BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаціліна ўшанавала памяць змагароў за свабоду Украіны

Святлана Шаціліна ў якасці новаабранай прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб´яднанага пераходнага кабінета у Кіеве пачала сваю працу з ушанавання месцаў апошняга спачыну ў Варшаве ўкраінцаў і беларусаў – ваяроў за незалежнасць Украіны і Беларусі.

Былі ўскладзены кветкі да мемарыялаў ахвярам Галадамору і дэпартацыі, учыненымі  бальшавікамі, гаворыць дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч:

-Мы сумесна наведалі могілкі ў Варшаве, дзе Святлана ўсклала кветкі да помніка воінаў Украінскай Народнай Рэспублікі, якія 100 гадоў таму змагаліся з бальшавіцкай навалай за незалежнасць Украіны. Гэта такі сімвалічны крок, які меўся падкрэсліць, па-першае, супольную гісторыю Беларусі і Украіны, якія 100 год таму змагаліся за незалежнасць, і якія сёння працягваюць, прынамсі ўкраінцы, змагацца за незалежнасць.

Афіцыйнае прадстаўніцтва Святланы Ціханоўскай у Кіеве было адкрыта 9 жніўня 2021 года, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) і пачатку масавых рэпрэсій супраць апазіцыі. Яно павінна было наладзіць сувязь з украінскімі ўладамі для абароны інтарэсаў беларусаў. Але прадстаўніцтва не справілася са сваёй місіяй.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа Ігара Станкевіча