BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сацыёлагі высвятлілі стаўленне ўкраінцаў да беларускага дыктатара

Як паказала апытанне сацыялагічнай групы “Рэйтынг”, горш за ўсё ўкраінцы ставяцца да прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана (станоўча ставяцца толькі 11%), Аляксандра Лукашэнкі (8%) і Уладзіміра Пуціна (усяго 1%).

Здымак ілюстрацыйны

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон узначаліў рэйтынг сімпатый украінцаў. У першай тройцы таксама прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. Аднолькавае стаўленне – па 57% – да канцлера Германіі Олафа Шольца і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Апытанне праводзілі 20-21 лютага 2025 года сярод жыхароў Украіны ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых ва ўсіх абласцях, акрамя часова акупаваных тэрыторый Крыма і Данбаса, а таксама тэрыторый, дзе на момант апытання адсутнічае ўкраінская мабільная сувязь.

Нагадаем, раней Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам сярод украінцаў. У 2019 годзе да яго станоўча ставіліся 66% удзельнікаў аналагічнага апытання.