2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонку ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычныга цэнтру.

Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінкскага дагавора. Мэта Рады міністраў Паўночных краін — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі (Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя).
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў сацсетках праектаў «Беларусь у войнах», «Belarus Tomorrow» і «Ucentry.Hrodna. Месца з гісторыяй», Facebook-старонкі «Iwanow Iwan», «Alina Brown», «Ambasciata popolare della Belarus in Italia», «Fundacja Spadczyna Bialorusi», Telegram-каналы «Sandär», «Эзотерическая общественность 2.0», «аморальные высказывания кф», TikTok-старонкі «Белая Рутения», «kbochkov 2020», «triada.history».
вясна






