“Саюзная дзяржава”, якую беларускі дыктатар стварыў у другой палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя, доўгі час не мела рэальнага практычнага зместу. Аднак усё змянілі падзеі ў нашым рэгіёне 2020-2022 гадоў. І сёння так званая інтэграцыя, якую пэўна больш правільна называць паглынаннем Расеі Беларусі, значна паскорылася.
Наколькі такі працэс з’яўляецца ўплывовым з пункту гледжання бяспекі? Ці магчыма ў бліжэйшым будучым пераўтварэнне Беларусі з “ціхага тылу” Расеі ў новы фронт для Украіны? Якую небяспеку нясе размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі? На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з аналітыкам праграмы “Расійскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Паўлам Радзем.

Слухайце перадачу ў пятніцу (05.12) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






