BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сакратар Рады бяспекі пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю «Беларусь 1» выказаў сваё бачанне сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Ён адмаўляе дачыненне беларускіх уладаў да спробаў сілавога прарыву польскай мяжы.

«Вядома, тое, што сёння адбываецца на польскай мяжы, і абвінавачванні Беларусі ў падштурхванні, скажам так, мігрантаў, каб яны наносілі шкоду польскаму боку – беларускі бок ніякіх крокаў не робіць. Мы ахоўваем сваю мяжу. Але мігранты яны ёсць, ідуць – іх не спыніш. Гэта людзі, якія нацэлены на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад пастаянна расказвае», – зазначыў ён.

28 траўня мігрант, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, ударыў нажом польскага жаўнера. 6 чэрвеня 21-гадовы памежнік Матэвуш Сітак памёр у шпіталі. Вальфовіч нічога не сказаў пра забойства польскага жаўнера.

Мігранцкі крызіс узнік у 2021 годзе. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».

Крыніца: nashaniva.com