BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самалёт авіякампаніі Rada Airlines перавозіў зброю з Беларусі ў Бенгазі


Паводле выдання Aeroin, грузавы самалёт авіякампаніі Rada Airlines здзейсніў серыю рэйсаў з Беларусі ў Бенгазі. Мяркуецца, што самалёты перавозілі зброю.

Рэйсы звязваюць з візітам Саддама Хафтара, сына лідэра Лівійскай нацыянальнай арміі, у Беларусь у кастрычніку. Для абыходу паветранай прасторы Турцыі выкарыстоўваліся альтэрнатыўныя маршруты праз Іран і Сірыю. Журналісты адзначаюць, што гэтая дзейнасць падкрэслівае складанасці кантролю за ваеннымі пастаўкамі ў рэгіёне.