BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самалёт Лукашэнкі вярнуўся ў Менск без свайго пасажыра

Самалёт Boeing 767-300 (EW-001PB), на якім Аляксандр Лукашэнка паляцеў 7 кастрычніка ў Маскву, вярнуўся без свайго пасажыра ў беларускую сталіцу. Гэта, а таксама тэхнічны аблёт у раёне Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, які паветраны борт здзейсніў у аўторак, можа быць сведчаннем тэхнічных праблем.

“Сёння ж гэты борт на працягу гадзіны выконваў тэхнічны аблёт у раёне Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, што ў сваю чаргу з’яўляецца ўскоснай прыкметай праверкі лётных сістэм, якія раней былі заменены або адрамантаваны ў самалёта на зямлі”, — паведамляе тэлеграм-канал “МотолькоПомоги”.

Сітуацыя з’яўляецца нестандартнай, у тым ліку таму, што Лукашэнка застаўся ў Расеі без “транспарту для эвакуацыі”.

Акрамя таго, як сцвярджаецца, «дзіўныя паводзіны» лукашэнкаўскага самалёта сведчаць аб тым, што пачаліся праблемы з запчасткамі, звязаныя з санкцыямі, накладзенымі на ўвесь авіяпарк Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя