Сакавік 2026 года — старт выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання, што зноў актуалізуе дыскусію пра яе ролю і эфектыўнасць.

Пра ўдзел у выбарах у новую Каардынацыйную Раду кажа самавылучэнец Андрэй Колас:
– Шмат у мяне матываў ёсць. Асноўны матыў – я хачу павярнуць тварам нашыя органы, і выбарныя, і не выбарныя, да беларусаў, якія жывуць па-за межамі бацькаўшчыны. Вось гэта асноўны матыў. Я хачу прыйсці ў Каардынацыйную Раду і прымусіць яе працаваць на беларусаў.
Па словах Андрэя Коласа, ён паспрабуе зрабіць так, каб Каардынацыйная Рада перайшла на “самаакупнасць”:
– Я з задавальненнем бы хацеў, каб беларусы фінансавалі Каардынацыйную Раду самі. Але ж я разумею, што скептычна беларусы адносяцца да гэтага. Таму я прапаную такую ідэю, каб пачыналася ўсё менавіта з тых саміх дэпутатаў, якія туды прайдуць, каб яны былі прыкладам таго, як трэба самім сябе ўтрымліваць. Пачынай з сябе. Хай дэпутаты Каардынацыйнай Рады пачнуць з сябе.
Андрэй Колас паспрабуе стварыць невялічкую каманду новых прэтэндэнтаў у Каардынацыйную Раду і ад гэтай каманды будзе вылучана каля 15 дэлегатаў.

Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






