BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Саміт ЕЗ указаў на важнасць абароны сваёй усходняй мяжы

Еўрапейская рада, якая засядае сёння ў Брусэлі, у сваіх высновах падкрэсліла значэнне для бяспекі Еўразвяза падвышэння абароненасці ўсходніх межаў супольнасці, у прыватнасці з улікам пагроз з боку Расеі і Беларусі.

Фота: aa.com.tr

“Еўрапейская рада падкрэслівае, што абарона ўсіх сухапутных, паветраных і марскіх межаў ЕЗ спрыяе бяспецы Еўропы ў цэлым, у прыватнасці, усходняй мяжы ЕЗ, улічваючы пагрозы з боку Расеі і Беларусі”, – гаворыцца ў апублікаваным дакуменце.

У высновах адзначаецца таксама важнасць абароны ад пагроз на іншых межах Еўразвяза.

Еўрапейскай камісіі і высокаму прадстаўніку ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі і абароны даручылі “прадставіць далейшыя прапановы”.