Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна. Ён іх назваў «вельмі важным прагрэсам». «У дачыненні да Беларусі ўводзяцца дадатковыя санкцыі, лепш чым раней прывязаныя да абмежавальных захадаў у дачыненні да Расеі, – цытуе яго словы эстонскі партал postimees.ee. «Тым самым скарачаюцца магчымасці Расеі з дапамогай Беларусі атрымліваць доступ да шэрагу тавараў, якія патрэбныя Расеі на полі бою ў агрэсіі супраць Украіны»- адзначае кіраўнік эстонскай дыпламатыі.

У канцы чэрвеня стала вядома, што Еўразвяз распаўсюдзіў частку санкцый, уведзеных супраць Расеі, на беларускую эканоміку (у сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне РФ супраць Украіны). У Менску пагражаюць Бруселю «асіметрычнымі» контрсанкцыямі.






