Саўдаўская Аравія запусціла нафтавод праз пустыню на максімальнай магутнасці – да 7 мільёнаў барэляў за дзень у абыход Армузскага праліва. Пра гэта паведамляе Bloomberg

Гаворка ідзе аб стратэгічным трубаводзе Усход-Захад даўжынёй каля 1200 кіламетраў, які ўпершыню працуе на поўнай магутнасці пасля фактычнай блакады Армузскага праліва.
Як паведамляюць крыніцы агенцтва, каля 5 мільёнаў барэляў у суткі накіроўваюцца на экспарт праз порт Янбу на Чырвоным моры, астатняе – на ўнутраныя НПЗ.
Гэты маршрут не здольны цалкам замяніць пастаўкі праз Армуз, але застаецца ключавым абыходным каналам, праз які нафта ідзе ў абыход Персідскага заліва.
Беларускае Радыё Рацыя






