BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе

Бел-чырвона-белы сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе. Гэта зрабіў украінскі дэпутат Ігар Гузь з калегамі. У Фэйсбуку ён апублікаваў відэа.

“З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі воіны беларускага палка стаяць за Украіну. Яны прыехалі ва Украіну з Еўропы, каб ваяваць, абаранялі Кіеў, калі гэта было вельмі трэба, а цяпер яны знаходзяцца на ўсходнім фронце. Кожны беларус, які мае зброю ў руках і змагаецца з расейскім акупантам, ведае, што без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі. Мы памятаем аб ахвярах. Гэта дзясяткі байцоў палка Каліноўскага і беларусаў з іншых падраздзяленняў, якія загінулі на полі бою. Ніколі не забудзем. Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сцягам будзем у вольным Менску і ў свабоднай Беларусі. Слава Беларусі! Слава Украіне!” — напісаў Ігар Гузь.