BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Шчыра кажучы, я крыху здзіўлены, як упэўнена ён перамог”

У які бок будзе мяняцца Амерыка – пакуль цяжка прагназаваць да інаўгурацыі Дональда Трампа. Такой думкі прытрымліваецца беларус Ягор Ярома, які жыве ў ЗША і актыўна сачыў за бягучай электаральнай кампаніяй.

Фота: Evan Vucci / AP

“Пакуль толькі можна канстатаваць упэўненую перамогу рэспубліканцаў, нягледзячы на тое, што падчас выбарчай гонкі яны з дэмакратамі мелі прыкладна аднолькавыя шансы”, – адзначыў ён.

– Шчыра кажучы, я крыху здзіўлены, як упэўнена ён перамог. Таму што ў Філадэльфіі, дзе я жыву, у нас за дзень да выбараў быў вялікі мітынг у падтрымку Камалы Харыс. Там выступалі, напрыклад, Лэдзі Гага і Рыкі Марцін, было шмат прыхільнікаў Харыс. І я ведаў, што Філадэльфія прагаласавала за яе, але ўвогуле па ўсёй Амерыцы Трамп перамог.

Выбары прэзідэнта ў ЗША адбыліся 5 лістапада бягучага года. Па выніках Дональд Трамп набраў 312 галасоў выбаршчыкаў, а Камала Харыс – 226.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя