BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Себасцьян Лукашэвіч: Гэта наш адказ на паводзіны ўладаў Беларусі

Наш сённяшні «Госць Рацыі» – дэпутат Сейма, прадстаўнік польскай партыі Права і Справядлівасць (PiS) Себасцьян Лукашэвіч. Ён нарадзіўся ў Беластоку, а яго бабуля родам з-пад польска-беларускай мяжы. Зараз ён прымае ўсіх жыхароў горада з пытаннямі – ад юрыдычных да сацыяльных, па адрасе: Беласток, вул. Cieszyńska 3a, офіс 305.

Дэпутат Сейма, прадстаўнік польскай партыі Права і Справядлівасць (PiS) Себасцьян Лукашэвіч.
Себасцьян Лукашэвіч

Сёння ў нашай гутарцы – самыя гарачыя тэмы: бяспека на Падляшшы, нядаўняе закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю, праграма «800+» і магчымыя змены для беларусаў, а таксама падтрымка прадстаўнікам нацыянальных меншасцей і носьбітам рэгіянальных моў.

РР: Як вы ацэньваеце агульную сітуацыю бяспекі на Падляшшы, у тым ліку і для беларусаў, якія тут жывуць. Мы бачылі нядаўнюю дронавую атаку, мяжа то закрываецца, то зноў адкрываецца, плюс пастаянныя пагрозы міграцыйнага крызісу. Як гэта ўсё адбіваецца на жыхарах рэгіёна і на тых, хто прыехаў, напрыклад, з Беларусі?

Себасцьян Лукашэвіч: Я маю шчырую надзею, што тыя дамоўленасці паміж Польшчай і Беларуссю дазволяць вярнуцца да нармальнасці на польска-беларускай граніцы. Хаця ўсе мы добра ведаем, што Аляксандр Лукашенка бліжэй да Уладзіміра Пуціна і з ім супрацоўнічае ў міжнароднай палітыцы. І гэтая акалічнасць уплывае на нашу сітуацыю на граніцы. Але мы, палякі, адкрылі свае сэрцы не толькі на ўкраінцаў, але і на беларусаў, якія да нас прыехалі, калі пачаліся рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

РР: Сярод актуальных пытанняў: праграма «800+». Шмат хто ў гэтым рэгіёне, у тым ліку беларусы, якія тут жывуць сем’ямі, цікавяцца зменамі ў гэтай праграме, бо гучалі словы пра абмежаванні для замежнікаў, асабліва тых, хто працуе не па працоўнай дамове, а, напрыклад, па дамове падраду, ці можаце патлумачыць, што сапраўды плануецца і чаго варта чакаць сем’ям у бліжэйшы час?

Себасцьян Лукашэвіч: Ёсць праект, які падпісаны прэзідэнтам, які прадугледвае, што выплаты па праграме «800+» будуць для тых, хто працуе ў Польшчы, плаціць падаткі і іх дзеці вучацца ў школах на тэрыторыі Польшчы. Гэтыя асобы маюць права на атрыманне гэтых пасобій. Думаю, што гэта добры крок, бо не лічу, што мы з’яўляемся багатай дзяржавай, каб раздаваць грошы ўсім, у тым ліку неграмадзянам Польшчы. Гэты праект вельмі добры. Калі казаць пра праблему з атрыманнем грамадзянства, то сярод беларусаў шмат хто мае карту паляка, і ім гэта будзе прасцей. Гэты праект, відавочна, будзе пададзены прэзідэнтам на наступным тыдні, ён прадугледжвае атрыманне польскага грамадзянства пасля дзесяці гадоў легальнага пражывання ў Польшчы.

РР: І яшчэ адно пытанне пра працу ў Сейме. Ці назіраеце вы палёгкі ў самой працы ў парламенце апошнім часам, бо Сенат Польшчы нядаўна прыняў без паправак законапраект, які гарантуе прадстаўнікам нацыянальных і этнічных меншасцяў, а таксама носьбітам рэгіянальных моваў, адміністрацыйную падтрымку з боку канцылярыі Сейма. Як вы ацэньваеце гэты крок і ці можна сказаць, што ён створыць рэальныя магчымасці, у тым ліку для беларускай меншасці?

Себасцьян Лукашэвіч: Я не ёсць чальцом камісіі нацыянальных меншасцяў. Але шмат галасоў паступае ад грамадства, таму можна проста запісацца, каб паўдзельнічаць у працы камісіі нацыянальных меншасцяў, і гэты голас, сапраўды, цяпер гучны на форуме Сейму. Я бяру актыўны ўдзел у працы камісіі нацыянальных меншасцяў.

РР: А як у Сейме ацэньвалі поўнае закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю, якое ўжо мела месца?

Себасцьян Лукашэвіч: Я разумею, што гэта вялікая праблема для падляшскіх прадпрымальнікаў. Гэта наш адказ на тое, як паводзіць сябе ўлада ў адносінах для палякаў у Беларусі. Тут можна згадаць Анджэя Пачобута і многіх іншых рэпрэсаваных. Спадзяюся, гэтыя меры атрымаюць належны вынік і сітуацыя палепшыцца і нашыя краіны вернуцца да супрацы.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя