20 лютага дэпутаты Сейма Латвіі ў першым чытанні падтрымалі законапраект «Закон аб абмежаванні пагрозлівых для нацыянальнай бяспекі здзелак», які прадугледжвае забарону набыцця нерухомасці ў Латвіі грамадзянамі Расеі і Беларусі або юрыдычнымі асобамі, што ім належаць, паведамляе Delfi.lv.

Мэта законапраекта — не дапусціць шкодных або небяспечных для нацыянальных інтарэсаў Латвіі дзеянняў, а таксама прадухіліць абыход уведзеных міжнародных санкцый.
Змены закрануць фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі і Расеі, а таксама юрыдычных утварэнняў, створаных у Расеі ці Беларусі,
Плануецца, што абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на асоб, якія атрымалі статус пастаяннага жыхара Еўрапейскага звязу або пастаянны дазвол на жыхарства ў Латвіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі законам аб іміграцыі.
Фота: LETA






