1 кастрычніка Сэйм Літвы пастанавіў дэнансаваць дамову з Беларусьсю аб садзейнічанні і абароне інвестыцыяў, прыняўшы адпаведны закон, паведамляе прэс-служба літоўскага парламенту.
Акрамя гэтага, Літва разрывае аналагічнае пагадненне з Расеяй, а таксама пагадненне з Расеяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання. Рашэнне дэнансаваць дамовы абгрунтаванае “беспрэцэдэнтнай ваеннай агрэсіяй Расеі і яе саўдзельніка Беларусі супраць Украіны і грубага парушэння міжнароднага права”, якое працягваецца.
Скасаванне кантрактаў набудзе моц праз 12 месяцаў з дня атрыманьня паведамлення ўрадамі Беларусі і Расеі, якіх апавясцяць па дыпламатычных каналах. Інвестыцыі, ажыццёўленыя да заканчэння кантрактаў, будуць абароненыя яшчэ на працягу 10 гадоў.