BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сейм Літвы прагаласаваў за выхад з канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў

Сейм Літвы прагаласаваў за выхад з канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў.

Дамова забараняе ўдзельнікам распрацоўваць, выкарыстоўваць, захоўваць і перадаваць гэты від зброі. Рашэнне аб выхадзе прынялі яшчэ некалькі краін, якія мяжуюць з Расеяй і Беларуссю.

 Рашэнне набудзе моц праз шэсць месяцаў. У 2025 годзе аб намеры выйсці з дамовы паведамілі ўсе краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя. Усе гэтыя дзяржавы мяжуюць з Расеяй, якая ніколі не далучалася да забароны. 

Краіны патлумачылі гэты крок сітуацыяй з бяспекай у рэгіёне, якая для краін NATO пагоршылася.

Беларускае Радыё Рацыя